8 траўня 2010

ROSY на Hard’n'Folk Fest



14 траўня ў Jolly Rodger Cafe адбудзецца Hard’n'Folk fest vol. 1.

У межах гэтага фэсту на сцэне зыйдуцца два гурты, якія граюць цяжкі альтэрнатыўны фольк, а таксама 3 гурты, якія аддаюць перавагу старому добраму харду. Пяць гадзін нефільтраванага драйву, мора піва і добрай музыкі, сяброўская атмасфера - усе гэта вас чакае ў гэты вечар у Jolly Rodger Cafe, якое, дарэчы, цяпер працуе да гадзіны ночы.

Такім чынам 14 траўня для вас будуць граць наступныя гурты:

РОКАШ (Мінск) - неафольк-рок
ROSY (Стоўбцы) - hard/blues rock
THE STORM (Мінск) - hard’n'heavy
ARS LONGA (Мінск) - hard’n'heavy
ОМУТ (Драгічын-Мінск) - палескі метал

Запрашаем усіх аматараў добрага рокавага драйву і лірычных фолькавых мелодый!!!

Кошт квіткоў: 15000 - танцпол, 20000 - столікі.
Столікі можна замовіць па тэлефоне +375333130001

Напісаць каментар

Вы можаце карыстацца наступнымі HTML тэгамі:

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>