Навіны

21 снежня 2007

Равуць, дзяўбуць з усіх бакоў.
Сьціскае крыўдаю прастора.
І толькі сумны Касьцюкоў
У лодцы зноў грабе да мора...

9 лістапада 2007
Нават там халоднаю зімой    
Ён абудзіць песняю жывой...

Лірыка і драйв яднаюцца са старадаўнімі беларускімі мелодыямі. Рокавы гук спалучаецца з мяккімі напевамі флейты і сакавітым баянам. Гэта - гурт Rosy, які спявае пра сяброўства, любоў, гісторыю і родную зямлю.

Сваімі надзеямі, мроямі і цеплынёй ён падзеліцца з усімі ахвотнымі ў апошні дзень восені - 30 лістапада ў клубе Графіці а 19 гадзіне.

Там, дзе застаўся хоць промень надзеі,
Можа застацца і частка цяпла.
Вецер і холад, снягі і завеі
Стануць цяплейшым у промнях святла.

Квіткі: 7.000
Даведкі па тэл.: 7547074, 5636532.
8 лістапада 2007
Калі Вам цікава, што, акрамя песен, піша лідэр гурта [info]Віталь Чарняўскі , загляніце ў яго дзённік на LiveJournal
2 кастрычніка 2007
Тыя, хто не паспеў набыць квіткі на PRE MEMENTO MORI: Folk vs Dark у верасні па 15.000, могуць набыць іх за такі ж кошт у кастрычніку калі надрукуюць флаер. Колькасць такіх квіткоў абмежавана.
(Націсніце на малюнак)

1 2 3 4
 
© 2007 Усе правы абароненыя.