2 сакавiка 2010

Фольк-рок Вясна 2010. Адарвемся па-беларуску!!!

14 сакавіка a 18 гадзіне ў клубе Jolly Rodger Cafe (Мінск, вул. Талбухіна 4, 3 паверх) адбудзецца фэст “Фольк-Рок Вясна 2010″.
У межах гэтага фэсту, які, мы спадзяемся, стане штогадовай з’явай у беларускай музычнай супольнасці, мы паспрабавалі аб’яднаць досыць разнапланавыя гурты з розных куткоў Беларусі, якія аб’яднаныя паміж сабою спалучэннем фолькавай меладычнасці і рокавага драйву.
Нездарма, слоган нашага фэсту “Адарвемся па-беларуску!!!”

Такі чынам у фэсце прымуць удзел наступныя гурты:

РОКАШ (Мінск) - нэафольк-рок, http://rokash.com

ROSY (Стоўбцы) - блюз-рок з фолькавымі элементамі, http://rosy-band.net

ОМУТ (Драгічын-Мінск) - палескі метал, http://vkontakte.ru/club1831869

КАШЛАТЫ ВОХ (Мінск) - фольк-панк, http://kashlatyvoh.ucoz.net

Квіткі: 15000 - танцпол, 20000 - столікі.

Столікі можна замовіць па тэлефоне: +375(33)3130001

Напісаць каментар

Вы можаце карыстацца наступнымі HTML тэгамі:

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>