На вуліцы вясна ў поўнай сіле
Скідае свой паслязімовы груз.
А бэз цвіце і галаву дурманіць, як гарэлка,
І я спяваю яблыневы блюз
Вялікі сольны канцэрт гурта Rosy у Стоўбцах
Канцэрт адбудзецца 10 мая а 17 гадзіне ў Доме Культуры (Стоўбцы, вул. Ленінская, 45).
Кошт квітка 4000 руб.
Праезд да Стоўбцаў з Менску на электрацягніку ў напрамку Баранавічы/Брэст.
Жадаючых з Менску запрашаем далучыцца да людзей, якія будуць ехаць 10 мая на цягніку 14:36 з Інстытуту Культуры.
Тэлефайнуйце па нумары +375 (29) 7783017.
Зноў чакаем Вас на радзіме Якуба Коласа ;)