Навіны 9 лістапада 2007
Нават там халоднаю зімой    
Ён абудзіць песняю жывой...

Лірыка і драйв яднаюцца са старадаўнімі беларускімі мелодыямі. Рокавы гук спалучаецца з мяккімі напевамі флейты і сакавітым баянам. Гэта - гурт Rosy, які спявае пра сяброўства, любоў, гісторыю і родную зямлю.

Сваімі надзеямі, мроямі і цеплынёй ён падзеліцца з усімі ахвотнымі ў апошні дзень восені - 30 лістапада ў клубе Графіці а 19 гадзіне.

Там, дзе застаўся хоць промень надзеі,
Можа застацца і частка цяпла.
Вецер і холад, снягі і завеі
Стануць цяплейшым у промнях святла.

Квіткі: 7.000
Даведкі па тэл.: 7547074, 5636532.

 
© 2007 Усе правы абароненыя.