17 красавiка 2009
5-годдзе гурта ROSY
У траўні – 5-годдзе гурта ROSY. Святкуем разам. З драйвам, жартамі, півам і каларытнай беларускай музыкай!
3 траўня ў 19:00 у клубе “Графіці” адбудзецца даўгачаканы канцэрт стаўпецкіх folk blues rock гультаёў ROSY.
У Мінск пасля паўгадавога перапынку гурт вяртаецца пераможцамі фэсту “Рок-каляды”.
Што новага?
-новыя песні
-абноўлены склад
-трэці гітарыст, адзначаны лепшым на Рок-калядах. Ён зрабіў ROSY яшчэ больш прафесійнымі, лірычнымі і экпрэсіўнымі.
Што старога?
-любімыя песні
-стары добры блюз, кантры, хард рок
-правераны часам беларускі фолк
-сапраўдны дух Вялікага княства
Увага! Чакаецца прэзентацыя міні-альбому гурта ROSY.
Даведкі і квіткі:
+375 29 7547074
Кошт: 15 тысяч.
Чытаем, дазнаемся навіны, слухаем ROSY на www.rosy-band.net