Навіны

28 красавіка 2008
На вуліцы вясна ў поўнай сіле
Скідае свой паслязімовы груз.
А бэз цвіце і галаву дурманіць, як гарэлка,
І я спяваю яблыневы блюз





Вялікі сольны канцэрт гурта Rosy у Стоўбцах

Канцэрт адбудзецца 10 мая а 17 гадзіне ў Доме Культуры (Стоўбцы, вул. Ленінская, 45).
Кошт квітка 4000 руб.
Праезд да Стоўбцаў з Менску на электрацягніку ў напрамку Баранавічы/Брэст.
Жадаючых з Менску запрашаем далучыцца да людзей, якія будуць ехаць 10 мая на цягніку 14:36 з Інстытуту Культуры.
Тэлефайнуйце па нумары +375 (29) 7783017.

Зноў чакаем Вас на радзіме Якуба Коласа ;)
22 сакавіка 2008

22 сакавіка ў рамках выставы традыцыйных беларускіх народных рамёстваў "Вясна-красна" (Галерэя "Універсітэт культуры", што ў Палацы рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы) адбудзецца дабрачынны канцэрт гурта Rosy з акустычнай праграмай.

Пачатак у 15:00. Уваход вольны.
Прыходзьце і прыводзьце сяброў і знаёмых.
Запрашаем усіх ахвотных.
12 сакавіка 2008


Доўгачаканы канцэрт гурта Rosy у Менску!
22 cакавіка а 19 гадзіне у клубе "Графіці" (зав. Калініна, 16) адбудзецца міні-фест Patria super omnia.
Таксама ў вечарыне будзе ўдзельнічаць гурт Crouse Reel (irish ballads).
Уваход 10 тыс. Квіткі толькі ў папярэднім продажы.
Замаўляйце па тел. +375 29 5636532 і +375 29 7547074.
19 лютага 2008

29 лютага ў 20:00 Палац культуры горада Маладзечна

Вольны рок ад гурта Rosy у канцэртнай праграме "Моладзь выбірае жыццё".
Кошт квітка 3000 руб.
Квіткі можна набыць загадзя альбо ў дзень канцэрту ў касах Палаца культуры Маладзечна (вул. Цэнтральная 4).

Праезд да Маладзечна з Мінску на электрацягніку з вакзала(3960 руб.), альбо на маршрутным таксі ад метро Пушкінская(7500 руб.)
Па арганізацыйных пытаннях тэлефануйце па нумарах +375 29 5504592 альбо +375 29 7783017
21 снежня 2007

Равуць, дзяўбуць з усіх бакоў.
Сьціскае крыўдаю прастора.
І толькі сумны Касьцюкоў
У лодцы зноў грабе да мора...


1 2 3 4
 
© 2007 Усе правы абароненыя.