Песні

Добры вечар 3.2 Mb
 
Доўга 3.42 Mb
 
Стой тэкст 4.1 Mb
 
Калі не здасі настрой 4.57 Mb
 
Дарогі тэкст 6.66 Mb
 
Гады лятуць тэкст 5.74 Mb
 
Сабакі тэкст 4.88 Mb
 
Надзея тэкст 5.96 Mb
 
Жабрак тэкст 4.46 Mb
 
Да мора тэкст 6.16 Mb
 

Тэксты

Стой

Сабе пакінеш напамін
І знікнеш у далёкіх справах.
Цяпер, як некалі, адзін
Скідаеш пыл са струн іржавых.

Прыпеў:
Стой, ты не з такіх хто трымае палёт
І хто крычыць нам: даволі.
Там будзе чакаць не адзін паварот -
Ты не спыняўся ніколі.
Як у ацалелай душы адшукаць
Тое, што з часам не страціў,
Хто будзе на ростанях доўга чакаць?..

Халодны вецер будзіць зноў,
І быццам гук даўно знаёмы
Скідае груз тваіх гадоў,
А што назаўтра - невядома.

Прыпеў.

Каго чакаць, ці варта быць
Якім сябе ў марах бачыў,
Ці варта большае рабіць,
Каб нехта крыўдаю аддзячыў?

Прыпеў.

(В.Чарняўскі)

уверх

Дарогі

А колькі нас чужых дарог спаткае на зямлі
І хто адкажа да чаго спяшаліся, ішлі.
З якіх краёў нас вецер гнаў,
Хто побач быў заўжды,
З кім разам свет стары ламаў,
Не верыў у гады.

Паветра смак, асенні дождж і золкавая ціш,
Што б не было, але усё ж да зор сваіх ляціш.
Каму аддаць святую рэч, галоўнае са слоў –
Усё хутчэй прагоняць прэч да бліжняга любоў.

Чужая ноч, халодны дом, як пуста ў вачах
Там не сагрэешся цяплом, не скінеш сэрца жах.
Дык адпусці з нямоглых рук ланцуг бялёсых мар.
Не будзе шляхам шэры брук, а лёс – не гаспадар.

(В. Чарняўскі/Я.Касцюкоў)

уверх

Гады лятуць

Гады лятуць, падзеі, справы, людзі,
Як дзіўны сон, не памятаеш усё
Але надзея лепей, што нам будзе,
Асвеціць твае сумнае жыццё.

Прыпеў:
Глядзі сюды і ўбачыш
Усё, што хочаш ты,
І што не пажадаеш
Ты для свае душы.

Гады лятуць, падзеі, справы, людзі –
Няспыны бег заблытаных дарог.
Ты зразумей за дробязі не судзяць,
А быць інакшым ты ніяк не мог.

Прыпеў

(Я.Касцюкоў,В.Чарняўскі/Я.Касцюкоў)

уверх

Сабакі

Мы, як сабакі, завыем на месяц,
Мы адштурхнемся ў скачку ад зямлі.
Крылы расправім ля сонца уверсе,
Так мы ў небе лятяць пачалі

Прыпеў:
Там, дзе застаўся хоць промень надзеі,
Можа застацца і частка цяпла.
Вецер і холад, снягі і завеі
стануць цяплейшым у промнях святла.

Нам не заўсёды хапае дарогаў,
Нам не заўсёды хапае надзей.
Нам не заўсёды хапае святога,
Добрых і чулых, вясёлых людзей

Прыпеў.

(В.Чарняўскі/Я.Касцюкоў)

уверх

Надзея

Шчырым сэрцам да сябе завеш,
Супраць лёсу па рацэ плывеш.
Твой пунсовы ветразь грэе кожную душу.
Не пакінь жа, я цябе прашу.

у начы ты свет далёкіх хат,
У сустрэчы чулы добры брат.
Хай сляды бягуць, іх не дагоніш, як раней,
Але ўперад ты вядзеш смялей.

Нават там халоднаю зімой
Ты абудзіш песняю жывой.
Вольнай птушкай неба заспявае па вясне,
Свет любові прыдзе да мяне.

На бясконцых ростанях стаяць
І бясконца нешта выбіраць…
Ты бясконцы свет, што да канца душу сагрэе
Ты - н а д з е я

уверх

Жабрак

Год у год па вёсках і мястэчках
Ходзяць, збіўшы ногі да крыві.
Недзе ў касцёле згасла свечка,
Толькі Бог гаворыць ім: жыві!

Прыпеў:
Ты, жабрак, ад бога не ідзі,
На сустрэчу зораў паглядзі,
Бо ўсім вятрам няма ўцехі там.
Сумны лёс жабрака…

Сівы лёс заўсёды ў туманах,
Ззаду след у чорных лахманах.
Усмешкаю на тварах абадраных
Боль хаваюць у жывых вачах

Прыпеў.

уверх

Да мора

Мы выбіраем зямлю, што пад сонцам,
Безліч дарогаў нястомлены шлях.
Вольную волю ў полі бясконцым,
Пад навальніцамі сцены і дах.

Прыпеў:
Хочаш, застанься адзін,
Толькі наперад глядзі.
Сумна, дык нас ты пакліч
І паплылі да мора.

Мы раздзімаем крылатыя хмары,
Фарбамі льемся ў шэрыя дні.
Станецца ліха, складзем на ахвяру,
Станецца цемра, запалім агні.

Прыпеў.

Мы дагуляем ля зорак апошніх,
Толькі ці варта ля зорак гуляць.
Мы наглыталіся словаў парожніх,
Зараз не наша чарга іх глытаць.

Прыпеў.

(В. Чарняўскі)

уверх