Навіны
17 красавiка 2009
5-годдзе гурта ROSY
У траўні – 5-годдзе гурта ROSY. Святкуем разам. З драйвам, жартамі, півам і каларытнай беларускай музыкай!
3 траўня ў 19:00 у клубе “Графіці” адбудзецца даўгачаканы канцэрт стаўпецкіх folk blues rock гультаёў ROSY.
У Мінск пасля паўгадавога перапынку гурт вяртаецца пераможцамі фэсту “Рок-каляды”.
Што новага?
-новыя песні
-абноўлены склад
-трэці гітарыст, адзначаны лепшым на Рок-калядах. Ён зрабіў ROSY яшчэ больш прафесійнымі, лірычнымі і экпрэсіўнымі.
Што старога?
-любімыя песні
-стары добры блюз, кантры, хард рок
-правераны часам беларускі фолк
-сапраўдны дух Вялікага княства
Увага! Чакаецца прэзентацыя міні-альбому гурта ROSY.
Даведкі і квіткі:
+375 29 7547074
Кошт: 15 тысяч.
Чытаем, дазнаемся навіны, слухаем ROSY на www.rosy-band.net
Каментароў няма10 лютага 2009
Кватэрнік 13 лютага

Выпі са мной келіх віна
Мой добры сябра, выпі да дна
А будзе мала, нальем яшчэ раз
Келіхі ўгору і вып’ем за нас…
Чарговы кватэрнік гурта ROSY адбудзецца 13 лютага ў 19.00
У акустыцы, а дакладней ўдвох вакалісты і гітарысты Віталь Чарняўскі і Ягор Касцюкоў, больш некалькі гадзінаў будуць радаваць вас сваімі старымі песнямі. А таксама зусім новымі, якія ўвойдуць у EP, што з’явіцца бягучай вясной.
Гэты кватэрнік гурта Rosy будзе прымеркаваны да Дню віна, які адзначаецца пакуль толькі баўгарцамі і купкай беларусаў ;)
Лавіце момант паслухаць файную музыку танна, нажыва і ў цёплым сяброўскім коле.
Да таго ж прыемны лірычны вечар будзе добрым распачынам напярэдадні Дня святога Валянціна, калі вы завітаеце на канцэрт разам са сваёй паловай.
10 Студзень 2009
Інтэрв’ю з удзельнікамі гурта ROSY ў «Народнай Волі»
Віталь Чарняўскі і Ягор Касцюкоў распавядаюць «Народнай Волі» пра «Рок-Каляды» і ня толькі - чытаць
Каментароў няма27 снежня 2008
ROSY пераможца фэстывалю «Рок-Каляды»
Гурт Rosy стаў пераможцам фэстывалю «Рок-Каляды», які праходзіў
25 і 26 сьнежня ў Горках, і атрымаў галоўны прыз - «Рок-зорку-2008».
Гітарыст гурта Максім Ісакаў перамог у намінацыі «Самы сольны сола-гiтарыст»
17 чэрвеня 2008
Адборачнае галасаванне на фэстываль Basowiszcza 2008
Rosy прымаюць удзел у адборачным галасаванні на фэстываль Basowiszcza 2008
Падтрымліваем!
Таксама чытайце ў нумары 3 часопіса «НЕОПОЛИСMUSIC» інтэрв’ю з удзельнікамі гурта Rosy.
Каментароў няма