Навіны
12 верасня 2009
Восеньскі кактэйль

19 верасня а 18 гадзіне
сезон распачынае супольны канцэрт Восеньскі Coctail
ва ўтульным клубе “Графіці” (зав. Калініна, 16):
Rosy (folk blues rock) і
Re123+ (drone/funeral jazz/sludge)
Cамы незвычайны музычны кактэль па 20 тыс.
Квіткі ёсць па +375 29 7547074
Каментароў няма14 лiпеня 2009
Нёманскі кРОК 2009

18 ліпеня а 16ай гадзіне ў Парку культуры (г. Стоўбцы) адбудзецца open air фестываль “Нёманскі кРОК”.
Прымаюць удзел - лепшыя беларускія гурты:
Гурт Rosy
Гаспадары фэсту, пераможцы Рок-калядаў 2009, стаўпецкі hard rock blues (rosy-band.net)
Гурт Rokash
Мінчукі, удзельнікі шматлікіх medieval, folk-фэстаў, гастралёры па Польшчы, Літве, Украіне, Расіі - neofolk-rock калектыў (rokash.com)
Гурт Re1ikt
Альтэрнатыўныя палешукі, эксперыментатары, падпісанты Go-records, удзельнікі шматлікіх рок-фэстаў, складанак, праекту Global Battle of the Bands (re1ikt.com),
У праграме - прэзентацыя альбому “Клиника” (2009)
А таксама адкрыццё фэсту - гурт Крыж (folk punk)
Уваход вольны.
П.С. Ехаць да Стоўбцаў даволі проста і блізка. Электрацыямі, стопам, асабістымі аўто
Далучайцеся. Усё будзе файна!
тут маршрут руху ад чыгуначнага вакзала
Каментароў няма29 чэрвеня 2009
На беразе Нёмана
3 ліпеня адбудзецца cустрэча з Rosy на беразе бацькі Нёмана.
Збор а 17 гадзіне на чыгуначным вакзале горада Стоўбцы (ля маста ў горад).
Пры сабе мець добры настрой і куфаль піва для музыкаў.
Мэта: слухаць, спяваць, камунікаваць і гультайнічаць. =)
Даведкі па тэл. +375 29 7783017
Каментароў няма1 траўня 2009
Новыя песні
17 красавiка 2009
5-годдзе гурта ROSY
У траўні – 5-годдзе гурта ROSY. Святкуем разам. З драйвам, жартамі, півам і каларытнай беларускай музыкай!
3 траўня ў 19:00 у клубе “Графіці” адбудзецца даўгачаканы канцэрт стаўпецкіх folk blues rock гультаёў ROSY.
У Мінск пасля паўгадавога перапынку гурт вяртаецца пераможцамі фэсту “Рок-каляды”.
Што новага?
-новыя песні
-абноўлены склад
-трэці гітарыст, адзначаны лепшым на Рок-калядах. Ён зрабіў ROSY яшчэ больш прафесійнымі, лірычнымі і экпрэсіўнымі.
Што старога?
-любімыя песні
-стары добры блюз, кантры, хард рок
-правераны часам беларускі фолк
-сапраўдны дух Вялікага княства
Увага! Чакаецца прэзентацыя міні-альбому гурта ROSY.
Даведкі і квіткі:
+375 29 7547074
Кошт: 15 тысяч.
Чытаем, дазнаемся навіны, слухаем ROSY на www.rosy-band.net
Каментароў няма