Навіны

8 траўня 2010

ROSY на Hard’n'Folk Fest



14 траўня ў Jolly Rodger Cafe адбудзецца Hard’n'Folk fest vol. 1.

У межах гэтага фэсту на сцэне зыйдуцца два гурты, якія граюць цяжкі альтэрнатыўны фольк, а таксама 3 гурты, якія аддаюць перавагу старому добраму харду. Пяць гадзін нефільтраванага драйву, мора піва і добрай музыкі, сяброўская атмасфера - усе гэта вас чакае ў гэты вечар у Jolly Rodger Cafe, якое, дарэчы, цяпер працуе да гадзіны ночы.

Такім чынам 14 траўня для вас будуць граць наступныя гурты:

РОКАШ (Мінск) - неафольк-рок
ROSY (Стоўбцы) - hard/blues rock
THE STORM (Мінск) - hard’n'heavy
ARS LONGA (Мінск) - hard’n'heavy
ОМУТ (Драгічын-Мінск) - палескі метал

Запрашаем усіх аматараў добрага рокавага драйву і лірычных фолькавых мелодый!!!

Кошт квіткоў: 15000 - танцпол, 20000 - столікі.
Столікі можна замовіць па тэлефоне +375333130001

Каментароў няма
24 сакавiка 2010

Віншаваньні

Віншуем Ісакава Максіма з выдатнейшай падзеяй – нараджэньнем сына!!!

Жадаем моцнага здароўя маленькаму і яго матулі!

Адзін камэнтар
2 сакавiка 2010

Фольк-рок Вясна 2010. Адарвемся па-беларуску!!!

14 сакавіка a 18 гадзіне ў клубе Jolly Rodger Cafe (Мінск, вул. Талбухіна 4, 3 паверх) адбудзецца фэст “Фольк-Рок Вясна 2010″.
У межах гэтага фэсту, які, мы спадзяемся, стане штогадовай з’явай у беларускай музычнай супольнасці, мы паспрабавалі аб’яднаць досыць разнапланавыя гурты з розных куткоў Беларусі, якія аб’яднаныя паміж сабою спалучэннем фолькавай меладычнасці і рокавага драйву.
Нездарма, слоган нашага фэсту “Адарвемся па-беларуску!!!”

Такі чынам у фэсце прымуць удзел наступныя гурты:

РОКАШ (Мінск) - нэафольк-рок, http://rokash.com

ROSY (Стоўбцы) - блюз-рок з фолькавымі элементамі, http://rosy-band.net

ОМУТ (Драгічын-Мінск) - палескі метал, http://vkontakte.ru/club1831869

КАШЛАТЫ ВОХ (Мінск) - фольк-панк, http://kashlatyvoh.ucoz.net

Квіткі: 15000 - танцпол, 20000 - столікі.

Столікі можна замовіць па тэлефоне: +375(33)3130001

Каментароў няма
1 снежня 2009

Рок-Каляды 2009

ROSY. Рок-Каляды 2009

Гурт ROSY прымае удзел у IX міжнародным рок-фэсце “Рок-Каляды 2009″ з удзелам калектываў з Беларусі, Расіі, а таксама Украіны.
Фэст адбудзецца 13 снежня з 15.00 да 22.00 у менскім клубе R-club.

Кошт папярэдне набытых квіткоў: танцпол — Br 20 000, столік — Br 30 000. Квіткі ў дзень канцэрту: танцпол — Br 25 000, столік — Br 40 000. Квіткі можна набыць у касах R-club, а таксама ў распаўсюджвальнікаў.

Даведкі па тэл.: +375 29 1134034, +375 29 1187282.

Каментароў няма
20 кастрычнiка 2009

Helloween

Самы шчыры Helloween! Самы цікавы выбар =)
Адзначаем разам са “светлымі” і “цёмнымі” музыкамі
А таксама тэматычнымі кліпы, змрочныя мультфільмы. І медыя-фотавыстава.

31 кастрычніка 19:00 Графіці

За светлых: Rosy (folk blues rock) - rosy-band.net
За цёмных: The Winter war in Tibet (drone/experimenal) - vkontakte.ru/club12068568

Фатограф: Андрэй Дубінін www.andreydubinin.com

Хэлоўінская варажба і антураж. Падарункі!

Цікавы мэйкап і строі - вітаюцца і адзначаюцца прызамі.

Кошт: 20 тысяч.

Колькасць месцаў, вядома, абмежаваная

Тэлефонім +375297547074, аськуем 213133044

Зрабі са звычайнага дню яркую і змрочную вечарынку.
Замаўляем-прыходзім з сябрамі, бо месцы ўжо разбіраюць =)

Каментароў няма